 |





 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Выпускнікі і адміністрацыя Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў (УШПД) звяртаюцца да грамадскасці з просьбай даслаць ліст Андрэю Бандарэнку і пераканаць яго спыніць галадоўку (Прыкладны тэкст ліст далучаецца). Наш калега Андрэй Бандарэнка галадуе ў мінскім СІЗО, пачынаючы з 18 кастрычніка 2009 года. Прадпрымальнік і палітык вымушаны быў пайсці на рызыкоўны крок на знак пратэсту супраць несправядлівага прысуду. Андрэй асуджаны на7 год пазбаўлення волі за эканамічныя злачынствы (артыкул 210 ч.4 КК РБ). Аднак пераслед Андрэя Бандарэнкі з’яўляецца палітычна матываваным, паколькі пачаўся адначасова з ягоным удзелам у якасці кандыдата на дэпутаты ў парламенцкіх выбарах увосень 2008 года. Як сведка парушэнняў выбарчага заканадаўства і фальсіфікацый, Андрэй Бандарэнка неаднаразова звяртаўся ў дзяржаўныя органы з гэтай інфармацыяй. Рэакцыяй з іх боку стаў арышт Андрэя ў траўні 2009г. і абвінаваўчы прысуд у кастрычніку 2009г. 4 лістапада адвакат сустракаўся з Андрэем і паведаміў, што Андрэй вельмі схуднеў і вельмі кепска сябе пачувае. Дапамажыце выратаваць нашага сябра! Цяпер важны кожны дзень і кожная гадзіна. Загадзя ўдзячныя ўсім неабыякавым беларусам і міжнароднай супольнасці. Дадатковая інфармацыя размешчана тут http://www.facebook.com/group.php?gid=199962717039&ref=mf Кантакты: Аляксандр Дабравольскі +375 29 651 41 97 – дырэктар УШПД, агульная інфармацыя пра Андрэя Бандарэнку, ход судовай справы, палітычны грунт справы. Юры Варонежцаў +375 29 652 00 93 – палітычны кансультант Андрэя Бандарэнка, інфармацыя па выбарчай кампаніі Андрэя. ( Read more... ) Tags: bandarenka Current Mood: sos
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |


 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Убачыла ў адным зь мястэчак Гомельшчыны рэклямны слёган для раённай газэты - "Живешь в районе - читай районку!"  Мне чамусьці гэты крэатыў падаўся неадназначным. З аднаго боку, нібыта ўсё слушна. Геаграфічная блізкасьць у журналістыцы заўсёды бярэцца да ўліку - як правіла, цікавей тыя падзеі і навіны, якія адбываюцца на суседняй вуліцы, а не ў суседняй краіне. Але... З другога боку, для мяне такая падкрэсьленая лякальнасьць патыхае татальным правінцыяналізмам і "туземнай інкапсуляцыяй" (Фурс). Заклік да мясцовых жыхароў чытаць раёнку ўспрымаецца як абмежаваньне гэтых самых жыхароў на атрыманьне інфармацыі зь іншых крыніцаў, што ёсьць, відавочна, абмежаваньнем магчымасьцей і мысьленьня.
Маўляў, калі ты жывеш у раёне, не суйся далей свайго раёну. Тут задзейнічана агульнабеларуская афіцыйная рыторыка пра "астравок стабільнасьці", па-за межамі якога - няспынныя канфлікты, прыродныя катаклізмы, тэрарызм, гандаль людзьмі, распуста і г.д.
Я, канешне, разумею, што беларусы не сацыяльныя ідыёты і насамрэч калібруюць неабходную для сябе інфу, зыходзячы з прагматычнага матыву. І тым ня менш, пасыл застаецца.... Зрэшты, магчыма я проста замарочваюся.... :) Tags: рэгіянальныя смі, смі, туземная інкапсуляцыя
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |


 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
Уладзіміра Мікалаевіча больш няма. Я ня веру. Я ня веру, як можа малады, прыгожы, таленавіты, іранічны, амбітны чалавек пакінуць сваіх магістрантаў, калегаў, родных.... Прафэсар ЭГУ, доктар філязофскіх навук, аўтар вялізнай колькасьці неспасьцігальна разумных публікацый, з выдатнымі адміністратарскімі здольнасьцямі. У ЭГУ прозьвішча Фурс - безасабовае - гэта больш, чым адзін чалавек, гэта крытэрый навуковасьці, дасьціпнасьці, працаздольнасьці, талеранцыі, крэатыву. Вышэйшую адукацыю і навуку ў РБ называў " туземнай інкапсуляцыяй", а на першых занятках параіў нам - " чытайце больш... гэта дапамагае....." Тут ёсьць голас Фурса, ён дае камэнтарый з нагоды правядзеньня навуковай канфэрэнцыі "Эўропа: новае суседзтва-2009" (ЭГУ, Вільня, 16-17 траўня 2009г.) Фотка зроблена выпадкова, месяц таму, на ўзгаданай вышэй канфэрэнцыі. Tags: Фурс, ЭГУ Current Mood: cold
|
 |
 |
 |
 |
|
 |
 |
|
 |
|
 |